Лета - гэта пара года, якую чакаюць з нецярпеннем дзеці. Лета - гэта мора незабыўных уражанняў, новых знаёмстваў, неверагодных прыгод і, вядома ж, актыўнага адпачынку. Чаго ж чакаюць хлопчыкі і дзяўчынкі ад летняга адпачынку? Каб вакол кіпела жыццё, каб не было калі сумаваць. Ім патрэбны захапляльныя прыгоды, новыя знаёмствы, дзіўныя падарожжы. Ім трэба, каб кожны дзень здараўся маленькі цуд, а лепш - адразу некалькі. Лета ў аздараўленчым лагеры - самае прыдатнае месца для адпачынку дзяцей: тут заўсёды цікава, шумна, весела і шматлюдна.