Мэта і задачы ўстановы на 2024/2025 навучальны год
Мэта "Умацаванне іміджу школы як адукацыйнай установы высокай педагагічнай і вучнёўскай культуры ў навакольным соцыуме праз забеспячэнне сучаснай якасці адукацыі і стварэнне ўмоў для самаразвіцця і самарэалізацыі навучэнцаў, удзел у інавацыйным праекце."
Задачы ўстановы
- садзейнічаць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу праз фарміраванне функцыянальнай граматнасці малодшых школьнікаў, шляхам арганізацыі вучэбных заняткаў адпаведных па змесце і структуры;
- забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцам у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;
- выяўленне высокаматываваных навучэнцаў з мэтай падрыхтоўкі іх да прадметных алімпіядаў і міжнародных конкурсаў, пошуку шляхоў развіцця пазнавальных інтарэсаў высокаматываваных навучэнцаў;
- фарміраванне ў навучэнцаў асноўных каштоўнасцей, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, навыкаў нацыянальнай самасвядомасці і паважлівага стаўлення да культуры і традыцый дзяржавы праз сацыяльна значную дзейнасць на карысць асобы, грамадства, дзяржавы, магчымасцей шостага школьнага дня, канструктыўнага ўзаемадзеяння з сям’ёй;
- фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця праз удасканаленне спартыўна-масавай работы ўстановы як фактара ўмацавання маральнага і фізічнага здароўя школьнікаў, прапаганду спартыўных дасягненняў нашай краіны;
- забеспячэнне метадычнага суправаджэння росту прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў з мэтай стварэння ўмоў для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі і самаразвіцця педагогаў;
- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы праз пашырэнне платных адукацыйных паслуг, актывізацыю работы па зборы другаснай сыравіны, супрацоўніцтва з Астравецкім вопытным лязгасам.