21 лютага - Дзень роднай мовы
21.02.202421 лютага ў свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам. Традыцыйна, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у дзяржаўнай установе адукацыі "Варонская пачатковая школа " прайшоў дзень роднай мовы. Сённяшні дзень пачаўся менавіта з беларускай мовы. Мы віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску, адгадвалі загадкі, крыжаванкі, успаміналі беларускія прымаўкі. На перапынку слухалі музычныя беларускія кампазіцыі, прызнаваліся ў любві да роднай мовы.